Левандоўскі ўвайшоў у гісторыю Лігі чэмпіёнаў пасля дубля ў браму сваёй былой каманды

Ён стаў першым футбалістам у гісторыі, які забіў больш за 10 мячоў за сезон за тры розныя клубы.
Польскі форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі аформіў дубль у чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундскай «Барусіі» і не толькі дапамог сваёй камандзе перамагчы 4:0, але і ўстанавіў унікальнае дасягненне на турніры.
Як паведамляе Opta, ён стаў першым футбалістам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які забіў больш за 10 мячоў за сезон за тры розныя клубы — дортмундскую «Барусію», мюнхенскую «Баварыю» і «Барселону».
3 - Robert Lewandowski has become the first player in Champions League history to score 10 goals in a single season for three different teams: Borussia Dortmund, Bayern Munich and FC Barcelona. Lethal. pic.twitter.com/KZ91RMLHRm
— OptaJose (@OptaJose) April 9, 2025
Усяго на рахунку паляка 105 галоў у Лізе чэмпіёнаў — гэта трэці вынік у гісторыі турніру пасля Крышціяну Ранальду (140) і Ліянэля Мэсі (129).
Левандоўскі выступаў за «Барусію Дортмунд» цягам 2010-2014 гадоў, пасля чаго ў 2014-2022 гадах абараняў колеры «Баварыі», адкуль і перайшоў у «Барселону».