22 красавiка 2025, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы за год набылі ў Польшчы тры тысячы кватэр

5
Беларусы за год набылі ў Польшчы тры тысячы кватэр

Гэта на 60% больш, чым год таму.

Грамадзяне Беларусі ў 2024 годзе набылі ў Польшчы блізу трох тысяч кватэр агульнай плошчай амаль 180 тысяч квадратных метраў. Гэта на 60% больш, чым год таму, піша MOST са спасылкай на польскія СМІ.

Усяго летась замежнікі набылі ў Польшчы 17 330 кватэр - на 21% больш, чым у 2023-м. Больш за палову гэтай колькасці набылі ўкраінцы - амаль 9 тысяч кватэр (на чвэрць больш, чым у 2023-м).

Беларусы займаюць другое месца ў колькасці набытых кватэр.

Часцей за ўсё замежнікі набывалі кватэры ў Варшаве - 3535 кватэр за год, з якіх 3045 набылі фізічныя асобы, а 490 - юрыдычныя. Далей па папулярнасці ідуць Кракаў (1523), Вроцлаў (1491), Лодзь (827), Познань (540), Гданьск (325), Гожуў-Велькапольскі (204), Шчэцін (158).

Сярэдняя плошча кватэры, набытай замежнікамі ў Польшчы, склала 58 кв.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках