У Крыме знайшлі сакрэтную базу караблёў расейскай ФСБ
4- 28.03.2025, 12:01
- 7,936

Апублікаваны кадры з месца іх дыслакацыі.
У Крыме выявілі размяшчэнне караблёў памежнай службы ФСБ Расеі. Базу акупанты абсталявалі ў Севастопалі.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Крымскі вецер".
"Патрульны карабель праекта 22460 "Паляўнічы" з зенітным узбраеннем стаіць ля прычала ў Інкерманскай бухце", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, яшчэ адзін карабель гэтага ж праекта стаіць ля прычала №56 ля ўваходу ў Інкерманскую бухту.
"З дапамогай наяўнага на борце зенітнага ўзбраення гэтыя караблі могуць прыкрываць размешчаную побач нафтабазу Чарнаморскага флоту РФ", – дадалі ў "Крымскім ветры".
Для гэтай жа мэты, як адзначаецца, на Зялёнай горцы над бухтай, магчыма, размешчаны ЗРПК "Панцыр-С1".
Чым характэрныя расейскія караблі “Паляўнічы”
Патрульныя караблі праекта 22460 "Паляўнічы" - серыя расейскіх патрульных памежных караблёў 2-га рангу лядовага класа аховы тэрытарыяльных вод, патрулявання 12-мільнай памежнай зоны, могуць быць залічаная да малых карветаў.
Прызначаны для нясення памежна-патрульнай службы ў ахове дзяржаўнай мяжы, тэрытарыяльных вод, кантынентальнага шэльфа, для правядзення аварыйна-выратавальных работ, а таксама для ажыццяўлення экалагічнага кантролю і ліквідацыі наступстваў прыродных бедстваў.