«Пуцін выйшаў з перамоў»
4- 28.03.2025, 11:30
- 10,718

Палітолаг назваў тры сцэнары развіцця падзей пасля новых патрабаванняў расейскага дыктатара.
Палітолаг Вадзім Дзенісенка мяркуе, што пасля новых заяў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, ён фактычна выйшаў з перамоў, хаця імітацыя яшчэ працягваецца. Аб гэтым ён напісаў на старонцы ў Facebook у пятніцу, 28 сакавіка.
Са слоў Дзенісенкі, Пуцін раней ужо пачаў выхад з перамоў у Эр-Рыядзе ў Савудаўскай Арабіі, але яго заявы аб тым, як "ён раздушыць Украіну і ўвядзе кіраванне ААН, проста паскорылі працэс зняцця масак".
Палітолаг мяркуе, што паскорыць працэс выхаду дыктатара з перамоў прымусілі тры рэчы: ён думае, што падчас летняй кампаніі зможа "істотна" палепшыць вайсковыя пазіцыі; ён не гатовы да пераходу да мірнага жыцця; Пуцін паверыў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не зможа распачаць нафтавую вайну з РФ.
“Цяпер наконт вайны. Мы практычна ўвайшлі ў новы цыкл вайны, дзе наступнае перамоўнае акно магчымасцяў можа адкрыцца не раней за канец восені. Ці магчымае ўсё ж вяртанне да перамоў зараз? Як па мне, імавернасць мінімальная. Пуцін выстаўляе такія патрабаванні, якія проста немагчыма выканаць”,, - дадаў Дзенісенка.
Ён таксама адзначыў, што ёсць тры варыянты далейшай рэакцыі на падзеі Белага дома:
Трамп закрывае вочы на ўсё гэта і цісне на Украіну (аднак імавернасць гэтага варыянту нізкая).
Трамп у той ці іншай форме падтрымлівае Украіну, не даціскае Расею і перамыкаецца на нешта іншае.
Трамп падтрымлівае Украіну, уключаецца ў выцясненне Расеі з нафтавага рынку свету, хоць і пераключаецца на нешта іншае.
Палітолаг дадаў, што які варыянт пераможа, залежыць ад таго, як Украіна спрацуе супольна з Еўропай. Дзенісенка мяркуе, што цяпер "галоўнымі перамовамі могуць стаць не перамовы Украіна - Расея - ЗША, Украіна - ЕЗ - ЗША".
Увечары 27 сакавіка Пуцін агучыў новую порцыю маніпулятыўных патрабаванняў аб выбарах і "часовым кіраванні пад эгідай ААН" ва Украіне.