1 красавiка 2025, aўторак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскую даносчыцу Бондараву арыштавалі на 13 дзён

35
Прарасейскую даносчыцу Бондараву арыштавалі на 13 дзён

Яе адправілі пад адміністрацыйны арышт.

Тэлеграм-канал прарасейскай прапагандысткі Вольгі Бондаравай перастаў абнаўляцца 26 сакавіка. У сацсетках з'явілася паведамленне ад яе аднадумцаў, пасля выдаленае, што актывістку адправілі пад адміністрацыйны арышт на 13 дзён.

У судзе Маскоўскага раёна Менска, куды журналіст «Зеркала» патэлефанаваў як звычайны грамадзянін, пацвердзілі, што Бондарава знаходзіцца пад арыштам.

- Судовае пасяджэнне было 26 сакавіка, прызначанае пакаранне на 13 дзён адміністрацыйнага арышту, - паведаміла сакратарка канцылярыі ў справах аб адміністрацыйных правапарушэннях суда.

Яна адмовілася сказаць, за якое менавіта парушэнне судзілі прарасейскую актывістку, спаслаўшыся на судовую таямніцу.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках