31 сакавiка 2025, панядзелак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэе зарадка электрамабіляў

11
У Беларусі падаражэе зарадка электрамабіляў

З 1 красавіка.

Сетка электразарадных станцый Malanka абвясціла пра павышэнне тарыфаў у Беларусі з 1 красавіка.

Кошт паслугі за 1 кВт•г з 1 красавіка 2025 года складзе:

павольная зарадка: 0,46 рубля за квт•г (+7%);

хуткая зарадка: 0,61 рубля за квт•г (+8,9%);

рэзерваванне канектара (15 хвілінаў): 2,10 рубля (+5%);

У кампаніі растлумачылі падаражанне тым, што з 1 студзеня 2025 года кошт электраэнэргіі павялічыўся на 11,9% – да 0,2412 рубля за 1 кВт•г.

Таксама ў прэс-службе расказалі, што на ЭЗС з'явіцца новая паслуга.

«На хуткіх станцыях уводзіцца плата за выкарыстанне канектара пасля заканчэння зарадкі – 0,30 руб/мін. Для адключэння ад станцыі даецца бясплатны перыяд 20 хвілінаў. Гэта дапаможа аптымізаваць даступнасць станцый для ўсіх», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках