У гомельскім аэрапорце праводзіцца двухдзённая «спецыяльная аперацыя»
3- 27.03.2025, 20:00
- 3,996

Могуць з'явіцца блокпасты.
У аэрапорце Гомеля з 27 да 28 сакавіка праводзіцца «вучэбная спецыяльная аперацыя», паведаміў Гомельскі аблвыканкам.
«Сцэнарыем вучэнняў прадугледжанае задзейнічанне сілавых установаў і вайсковай тэхнікі. Магчымае абмежаванне руху транспарту, перакрыццё дарог, абсталяванне блокпастоў», – паведамілі ў аблвыканкаме ўвечары 27 сакавіка.
Улады папрасілі «падвысіць пільнасць і неадкладна паведамляць у міліцыю пра ўсе падазроныя прадметы і асобаў праз тэлефон 102 альбо ў найбліжэйшы РАУС».