1 красавiка 2025, aўторак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнік TikTok узначаліў рэйтынг найбагацейшых людзей Кітая

Стваральнік TikTok узначаліў рэйтынг найбагацейшых людзей Кітая
Чжан Імін

З пачатку года ён стаў багацейшым на $13,6 млрд.

Заснавальнік кампаніі ByteDance Чжан Імін упершыню стаў самым багатым чалавекам у Кітаі, паведамляе Bloomberg. Яго багацце сёлета павялічылася на $13,6 млрд і на 27 сакавіка ацэньвалася на $57,5 млрд, згодна з індэксам мільярдэраў Bloomberg (Bloomberg Billionaires Index).

Чжан Імін узначаліў спіс самых багатых людзей КНР, абагнаўшы па суме багацця сузаснавальніка тэхналагічнай кампаніі Tencent Holdings Поні Ма (Ма Хуатэна) з капіталам $56,6 млрд і кіраўніка кампаніі па вытворчасці бутыляванай вады і безалкагольных напояў Nongfu Spring Чжун Шаньшаня, багацце якога ацэньваецца на $54 млрд.

У спісе найбагацейшых людзей Азіі па суме капіталу Чжан Імін зараз займае трэцяе месца пасля індыйскіх бізнэсоўцаў Мукеша Амбані ($90,9 млрд) і Гаўтама Адані ($72,3 млрд).

Большая частка багацця Чжан Іміна звязаная з яго доляй у тэхналагічнай кампаніі ByteDance, уладальніцы некалькіх папулярных сэрвісаў, у тым ліку відэаплатформаў TikTok і Douyin. На травень 2024 года Чжан Імін валодаў 21% акцый ByteDance. Паводле інфармацыі Bloomberg, у кампаніі больш за 1 млрд карыстачоў. У 2023 годзе прыбытак ByteDance склаў больш за $110 млрд.

ByteDance была заснаваная ў 2012 годзе Чжан Імінам і Лян Рубо. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Пекіне. У 2021 годзе Чжан Імін сышоў з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара, а затым, праз некалькі месяцаў, пакінуў пасаду старшыні праўлення.

У Кітаі ByteDance - адзін з лідараў у сферы штучнага інтэлекту. У яе чат-бота са штучным інтэлектам Doubao 75 млн актыўных карыстальнікаў, а сама кампанія сцвярджае, што яе мадэль распазнання выяваў на 85% таннейшая, чым агулам у галіне, і нагадвае DeepSeek.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках