Беларус Ілля Протас прызнаны гульцом сакавіка ў хакейнай лізе Антарыё
- 27.03.2025, 19:31

Ён набраў 23 балы ў 7 матчах.
Беларускі праспект «Вашынгтон Кэпіталз» Ілья Протас стаў найлепшым гульцом апошняга месяца рэгулярнага чэмпіянату хакейнай лігі Антарыё (OHL).
У 7 сакавіцкіх матчах малодшы брат Аляксея Протаса аформіў 8+15 па сістэме «гол+пас» за «Віндзар Спітфайрс». Ён скончыў рэгулярку другім бамбардзірам са 124 (50+74) баламі. Выхаванец віцебскага хакея стаў 8-м гульцом у гісторыі «Віндзара» з 50+ галамі за сезон, адзначае сайт OHL.
У 2024 годзе Протас-малодшы быў задрафтаваны пад агульным 75-м нумарам у НХЛ. Неўзабаве ён падпісаў трохгадовы кантракт навічка з «Вашынгтонам», дзе ў будучыні можа выступаць разам з братам.