Зяленскі раскрыў планы Пуціна на гэтую вясну
1- 27.03.2025, 15:05
- 9,226

Названы ключавыя кірункі, на якіх трэба даць адпор агрэсару.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў аб планах расейскага войска на вясну 2025 года. Паводле ягоных слоў, РФ актыўна рыхтуецца да новага наступу, накіраванага на Сумскую і Харкаўскую вобласці.
Прэзідэнт падкрэсліў, што, нягледзячы на папярэднія няўдачы, Крэмль не пакідае спроб прарвацца ў гэтыя ключавыя рэгіёны.
У інтэрв'ю для выдання Le Figaro Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Расея актыўна рыхтуецца да вясновага наступу, накіраванага на ўкраінскія рэгіёны Сумшчыны і Харкаўшчыны.
Са слоў прэзідэнта Украіны, Пуцін спрабуе здабыць час і закончыць падрыхтоўку для новага этапу вайны.
“Мы бачым падрыхтоўку да гэтай аперацыі і ўжо падзяліліся выведвальнымі звесткамі з нашымі супольнікамі", – сказаў Зяленскі, дадаўшы, што Украіна павінна быць гатовая да гэтага наступу і ўважліва сачыць за сітуацыяй.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што Пуцін планаваў пачаць гэты наступ яшчэ восем месяцаў таму, але яму не ўдалося рэалізаваць свае планы праз паспяховую Курскую аперацыю ўкраінскіх войскаў, якая сарвала расейскія спробы рушыць наперад углыб Украіны, менавіта таму Крамлю цяпер неабходны час для перагрупоўкі сіл і падрыхтоўкі новай аперацыі.
Зяленскі заклікаў міжнародную супольнасць быць уважлівым і падтрымліваць Украіну ў падрыхтоўцы да магчымага расейскага наступу. Ён падкрэсліў, што ўкраінскія ўзброеныя сілы ўжо рыхтуюцца да адбіцця атак і прадаўжаюць умацоўваць абарону ў гэтых важных для краіны рэгіёнах.