31 сакавiка 2025, панядзелак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве расказалі пра аперацыю пошуку зніклых вайскоўцаў ЗША на мяжы з Беларуссю

3
У Літве расказалі пра аперацыю пошуку зніклых вайскоўцаў ЗША на мяжы з Беларуссю

Бронемашына дагэтуль застаецца ў вадзе.

Пакуль вайскоўцы і пажарныя працягваюць пошукі зніклых амерыканскіх жаўнераў у Пабрадзе на мяжы з Беларуссю, міністарка абароны Літвы Давіле Шакаленэ заяўляе, што дагэтуль ратавальнікам не ўдалося выцягнуць гусенічны транспартны сродак з вадаёма. Таму застаецца незразумелым, ці маглі чацвёра зніклых амерыканскіх салдат знаходзіцца ўнутры яго, паведамляе Delfi.

«У нас пакуль няма такой інфармацыі, паколькі зараз ідзе вельмі складаная фаза аперацыі, мы спрабуем атрымаць доступ да транспартнага сродку, але няма ніякіх гарантый, што салдаты знаходзяцца ў ім. Таксама правяраюцца іншыя сцэнары, іншыя варыянты», - сказала міністарка ў эфіры радыё LRT у чацвер.

Паводле ейных слоў, на месцы здарэння прыкладаюцца ўсе намаганні для вымання транспартнага сродку з вады.

«Я размаўляла з кіраўніком аперацыі раніцай, канешне, людзі працавалі ўсю ноч, як літоўскія, так і амерыканскія салдаты, а таксама пажарныя. І ёсць пэўныя пазітыўныя прыкметы таго, ёсць надзея, што больш хуткі сцэнар можа быць рэальным праз пэўныя магчымасці вымання тэхнікі. Усю ноч адпампоўвалася вада, усю ноч выконваліся ўсе астатнія дзеянні - умацоўваўся грунт, каб магла прыбыць і дадатковая цяжкая тэхніка, не пашкодзіўшы газаправод», - падкрэсліла Шакаленэ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках