Лукашэнка паскардзіўся, што яго вытурылі з расейскага рынку
16- 27.03.2025, 14:37
- 15,260

Дыктатара "паслалі" ў Афрыку і Паўночную Карэю.
Асноўны для беларускіх тавараў рынак - Расея - "фактычна скурчыўся", заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падчас разгляду кадравых пытанняў.
Дыктатар адзначыў, што наступная пяцігодка "будзе няпростай".
- Таму што змяншаецца, фактычна мізарнее наш асноўны, расейскі, рынак. Не скажу сёння, што ў нас няма куды ісці. У нас ёсць куды ісці, толькі варушыцца трэба. Дзверы мы адчынілі не толькі ў кірунку Расеі і Кітая. Вялікая цікавасць сёння [праяўляюць] Інданезія, М'янма… Паўночная Карэя ўжо просіць пэўны аб'ём нашай прадукцыі. У Афрыцы ўвогуле чакаюць… — заявіў Лукашэнка новапрызначаным чыноўнікам раённай вертыкалі.
Дыктатар дадаў, што "кожнаму трэба варушыцца".