1 красавiка 2025, aўторак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэры беларускага ГУБАЗіКа будуць сачыць за ўкраінцамі ў Польшчы

32
Афіцэры беларускага ГУБАЗіКа будуць сачыць за ўкраінцамі ў Польшчы
Аляксандр Азараў
Фота: «Зеркало»

Падпалкоўнік Азараў расказаў аб функцыях свайго «дэтэктыўнага агенцтва».

Экс-падпалкоўнік беларускага ГУБАЗіКу, былы «міністр» у так званым кабінеце Ціханоўскай Аляксандр Азараў адкрыў у Польшчы дэтэктыўнае агенцтва. У кіраванне кампаніі таксама ўваходзіць экс-падпалкоўнік ГУБАЗіку Станіслаў Лупаносаў.

«Гэта азначае даволі шырокі спектр паслуг. Кампанія можа знаходзіць праслухоўванне ў памяшканнях, машынах і тэлефонах, кансультаваць у галіне бяспекі, прадаваць і здаваць у арэнду спецтэхніку», - расказаў Азараў «Белсату».

«Магчымы збор доказаў у крымінальных і цывільных справах, праверка інфармацыі, розных фактаў, пошук людзей, у тым ліку родных і продкаў. Будзем займацца і праверкай бізнэс-партнёраў і патэнцыйных працаўнікоў. Яшчэ можам зрабіць абследаванне мясцовасці. У нашы кампетэнцыі ўваходзяць і сямейна-шлюбныя справы, звязаныя з выкрыццём здрады ці апекай над дзецьмі», - працягвае экс-афіцэр ГУБАЗіКу.

Азараў расказвае, што ў Польшчы будзе сачыць не толькі за беларусамі, але і за ўкраінцамі:

«Попыт мы яшчэ не вывучалі, але спадзяемся, што праца ў нас будзе, бо мы першая падобная беларуская кампанія ў Польшчы, якая да таго ж можа выконваць паслугі на расейскай мове. У Польшчы мільёны ўкраінцаў і блізу 300 тысяч беларусаў. Гэтым людзям таксама патрэбныя паслугі».

«Дзейнасць яшчэ не пачалася, але мы можам браць на працу людзей, якія маюць досвед у правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемствах», - расказаў Азараў.

Адзначым, беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне, абвінавачвалі падпалкоўніка ГУБАЗіК Азарава ў катаваннях і ціску ў часы яго службы начальнікам дэпартамента гэтай карнай структуры.

Азараў - аўтар скандальнага «Плана перамога», які прывёў да маштабных затрыманняў актывістаў у Беларусі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках