Беларускі брэнд выпусціў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную Васілю Быкаву
9- 26.03.2025, 21:30
- 7,594

Фотафакт.
Брэнд «Луч» прадставіў новую калекцыю гадзіннікаў. Яна называецца «Асоба. Васіль Быкаў» і прысвечаная 101-годдзю легендарнага літаратара.
Вытворца сцвярджае, што дызайн гадзіннікаў перадае «стрыманасць і глыбіню думкі пісьменніка, паказвае ўстойлівасць, смеласць і сілу слова, што знаходзіць водгук у пакаленнях».

«Гэтая калекцыя – даніна творчай спадчыне Васіля Быкава і яго глыбокаму гуманізму. Праз свае творы ён раскрываў сутнасць чалавечай прыроды, прымушаючы чытача задумацца аб маральным выбары, гонару і адказнасці», - расказалі на Менскім гадзіннікавым заводзе.

Адсюль і пэўныя выявы на цыферблаце. Напрыклад, крылы. Іх прынята лічыць сімвалам свабоды і надзеі.
Цікавая і гравіроўка на корпусе. Яна адсылае да калючага дроту, які сімвалізуе абмежаванні і выпрабаванні, якія давялося перажыць героям твораў Быкава.
У калекцыі дзве мадэлі - чорнага і шэрага колераў. Усяго 200 экзэмпляраў - па 100 адзінак кожнага.
Пры выпуску гэтага гадзінніка выкарыстоўвалі легендарны механізм 1801.1.

Корпус выраблены з нержавейнай сталі, папружка – з натуральнай скуры з паўкруглай срэбнай спражкай і фірмовай гравіроўкай.