Літва падоўжыла забарону на імпарт тавараў з Беларусі
- 26.03.2025, 21:00
- 1,536

Абмежаванне будзе дзейнічаць да 2 траўня 2026 года.
Улады Літвы падоўжылі санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх і расейскіх тавараў.
У сераду, 26 сакавіка, камітэт Сэйма ў справах вёскі ўхваліў далейшае абмежаванне на ўвоз у краіну сельскагаспадарчай прадукцыі з дзвюх дзяржаў.
Забарона будзе дзейнічаць да 2 траўня 2026 года.
Мера закранае 2,8 тысяч найменняў тавараў, у тым ліку малочную прадукцыю.
Нагадаем, у 2024 годзе парламент Літвы прыняў законапраект аб забароне імпарту сельгаспрадукцыі і кармоў з Беларусі і Расеі. Абмежаванне набыло моц з 3 чэрвеня.