Стармер перасцярог Брытанію ад галоўнай памылкі, успомніўшы пра Чэрчыля
12- 23.03.2025, 17:01
- 24,632

Прэм'ер-міністр Брытаніі пагадзіўся з Трампам наконт абароны Еўропы.
Вялікабрытанія не павінна выбіраць паміж Еўропай і ЗША. Гэта можа стаць вялікай памылкай для краіны.
Пра гэта сказаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, піша The New York Times.
«Многія людзі заклікаюць нас выбіраць паміж ЗША і Еўропай. Гэтага не рабіў Чэрчыль. Гэтага не рабіў Этлі. На мой погляд, было б вялікай памылкай рабіць выбар зараз», - сказаў ён.
Пры гэтым прэм'ер-міністр Брытаніі пагадзіўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам наконт абароны Еўропы.
«Я думаю, што прэзідэнт Трамп мае рацыю, калі кажа, што еўрапейскія краіны павінны несці большы цяжар для калектыўнай самаабароны Еўропы», - дадаў Стармер.