ЗША адправілі другі эсмінец да мяжы з Мексікай
3- 23.03.2025, 11:08
- 4,194

Карабель выйшаў з ваенна-марской базы Сан-Дыега.
У суботу, 22 сакавіка, Узброеныя сілы ЗША заявілі, што накіравалі яшчэ адзін ракетны эсмінец да водаў ля паўднёвай мяжы. Гэты крок адбыўся ў рамках мер, якія суправаджаюць больш жорсткую іміграцыйную палітыку прэзідэнта Дональда Трампа.
Аб гэтым піша a target="_blank" href=https://edition.cnn.com/politics/live-news/trump-news-03-22-25#cm8koinz0000x3b6r17kc6ecr>CNN.
У заяве Паўночнага камандавання УС ЗША гаворыцца, што эсмінец USS Spruance, які выйшаў з ваенна-марской базы Сан-Дыега, будзе дапамагаць у "барацьбе з марскім тэрарызмам, распаўсюджваннем зброі, транснацыянальнай злачыннасцю, пірацтвам, разбурэннем навакольнага асяроддзя і нелегальнай марской іміграцыяй".
"Разгортванне USS Spruance у рамках місіі Паўночнага камандавання ЗША на паўднёвай мяжы забяспечвае дадатковыя магчымасці і пашырае геаграфію ўнікальных вайсковых магчымасцяў, якія працуюць з Міністэрствам унутранай бяспекі", – заявіў генерал Грэгары Гіё, камандзір Паўночным камандаваннем.
CNN нагадвае, што на мінулым тыдні ЗША накіравалі іншы ваенна-марскі эсмінец у раён паўднёвай мяжы. Таксама зараз на мяжы з Мексікай ужо знаходзяцца тысячы вайскоўцаў, якія ў асноўным выконваюць лагістычныя і адміністрацыйныя задачы.