У Менску гарэў філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта
2- 18.03.2025, 17:40
- 2,848

340 студэнтаў эвакуявалі.
У Менску ў будынку філіяла Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта адбыўся пажар, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Пажар у філіяле РДСУ на вуліцы Народнай у Менску здарыўся раніцай 18 сакавіка. Высветлілася, што загарэўся электраручнік для рук у памяшканні санвузла на другім паверсе будынка. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС персанал аб'екта эвакуяваў 340 студэнтаў і 50 работнікаў. Ніхто не пацярпеў.