Трамп прызнаўся, навошта была патрэбная сварка з Зяленскім
61- 18.03.2025, 15:39
- 51,754

Усё ж пастаноўка?
Скандальная сварка паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнс у Авальным кабінеце была патрэбная для таго, каб прымусіць Украіну зрабіць правільны выбар. Пра гэта заявіў Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі, піша «Люстэрка тыдня».
«Нам трэба было прымусіць Украіну зрабіць правільна. Гэта была няпростая сітуацыя. Вы атрымалі невялікую сцэну ў Авальным кабінеце. Але я думаю, што зараз яны робяць правільна, і мы спрабуем дасягнуць мірнай дамовы. Мы хочам дабіцца спынення агню, а затым мірнага пагаднення», — сказаў Трамп.
Ён таксама падкрэсліў, што на расейска-украінскай вайне забіваюць шмат людзей, а таму перакананы, што ўсё зрабіў правільна.
Акрамя таго, Трамп адмаўляе, што спыненне вайсковай дапамогі і абмену выведвальнымі звесткамі паўплывала на пазіцыі ўкраінскага войска ў Курскай вобласці РФ.