17 сакавiка 2025, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал: кітайская карпарацыя падкупляла чальцоў Еўрапарламента

8
Карупцыйны скандал: кітайская карпарацыя падкупляла чальцоў Еўрапарламента

Размова ідзе аб лабістах тэхналагічнага гіганта Huawei.

Прадстаўнікам кітайскай кампаніі Huawei адмоўлена ў доступе ў Еўрапейскі парламент у Брусэлі. Гэта наступствы новага карупцыйнага скандалу. Аб гэтым паведамілі бельгійскія СМІ Le Soir і Knack, а таксама партал Follow the Money, паведамляе «Польскае радыё».

Паводле звестак «Рэестра празрыстасці» Еўрапейскага парламента, цяпер у кітайскага тэхналагічнага гіганта ёсць дзевяць акрэдытаваных прадстаўнікоў. Кіраўніцтва Еўрапарламента забараніла ім уваход у будынак, спаслаўшыся на захады засцярогі.

Пастанова была прынятая на наступны дзень пасля паведамленняў аб тым, што лабісты, якія працуюць на кітайскую кампанію, падкуплялі дзейных і былых чальцоў Еўрапарламента, каб палепшыць імідж Huawei ў ЕЗ. Размова ідзе аб дарагіх падарунках, квітках на матчы і раскошных паездках у Кітай.

У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі бельгійская паліцыя апячатала два офісы памочнікаў дэпутатаў Еўрапарламента ад Італіі і Балгарыі. У рамках спецаперацыі бельгійскіх спецслужбаў сотні паліцыянтаў правялі ператрусы і затрыманні па 21-му адрасу ў Бельгіі, Партугаліі і Францыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках