23 сакавiка 2025, Нядзеля, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна ў Беларусі выкупіць парковачнае месца ў двары шматпавярховіка, каб больш ніхто яго не заняў?

16
Ці можна ў Беларусі выкупіць парковачнае месца ў двары шматпавярховіка, каб больш ніхто яго не заняў?

Юрыст адказаў на пытанне.

Жыхар менскага шматпавярховага дома паскардзіўся, што вяртаецца з працы позна ўвечары, а дагэтуль ўсе парковачныя месцы каля дома ўжо занятыя — даводзіцца пакідаць аўтамабіль за некалькі двароў ад свайго пад'езда. Юрыст Юры Гатоўка расказаў яму і «Аргументам и фактам», ці магчыма купіць парковачнае месца побач з домам, каб не шукаць яго кожны вечар.

Са слоў юрыста, такі варыянт немагчымы. Рэч у тым, што прыдамавая паркоўка з'яўляецца тэрыторыяй агульнага карыстання і скарыстацца ёю можа кожны чалавек. Купля канкрэтнага парковачнага месца ва ўласнасць, а таксама ўстаноўка агародж або іншых абмежавальных прыстасаванняў, якія перашкаджаюць паркоўцы іншых аўтамабіляў, будзе незаконнай.

Калі ж жыхары дома мяркуюць, што ў двары не стае парковачных месцаў і патрабуецца іх павелічэнне, яны могуць звярнуцца ў ЖЭС з адпаведнай просьбай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках