28 сакавiка 2025, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будзе шокам»: Портнікаў назваў болевыя кропкі Расеі

11
«Гэта будзе шокам»: Портнікаў назваў болевыя кропкі Расеі

Удар па іх можа прывесці да заканчэння вайны.

Калі пад заходнія санкцыі трапіць тое, што звязана з расейскім газам і нафтай, гэта рэзка пагоршыць эканамічную сітуацыю ў РФ, што ў сваю чаргу зменшыць магчымасці Крамля весці баявыя дзеянні ва Украіне, паведаміў Віталь Портнікаў.

Свой пункт гледжання Віталь Портнікаў агучыў у эфіры палітычнага ток-шоу «Говорить великий Львів» на YouTube.

Публіцыст адказаў на пытанне, ці вычарпаліся ў Захаду інструменты эканамічнага ціску на Расею, на якія ён можа сабе дазволіць пайсці: «Не, не вычарпаліся. "Газпрам", "Лукойл", "Раснафта", ценевы флот Расеі. Вось я вам назваў чатыры важныя чыннікі, супраць якіх можна прымяніць санкцыі і такім чынам пазбавіць Расею вялікай часткі энэргетычнага рынку. Я не думаю, што прэзідэнт Трамп не можа сабе гэтага дазволіць».

«Прэзідэнт Байдэн мог думаць, што адчувальнае павышэнне кошту нафты на сусветным рынку можа стаць сур'ёзнай праблемай для Злучаных Штатаў, але калі прэзідэнт Трамп гэтага не баіцца, калі ён думае, што Саудаўская Аравія нават у сітуацыі павышэння кошту можа нарошчваць здабычу нафты, калі ЗША самі будуць павялічваць здабычу нафты, то яны могуць павялічваць здабычу нафты. Так, гэта можа быць шокам для сусветнай эканомікі, але разам з тым гэта заўважна знізіць гатоўнасць РФ ваяваць», – падсумаваў Віталь Портнікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках