У Пуціна прызналі праблемы ў выглядзе аслоў на фронце
9- 7.02.2025, 10:19
- 14,248

У Дзярждуме РФ "растлумачылі" сітуацыю.
Расейскае акупацыйнае войска сапраўды пачало выкарыстоўваць аслоў і коней для перавозкі набояў і жывой сілы ўздоўж лініі фронту на фоне дэфіцыту вайсковай тэхнікі.
Інфармацыю аб гэтым пацвердзіў дэпутат парламента краіны-агрэсаркі Віктар Собалеў у каментары расейскім прапагандысцкім СМІ, піша Dialog.UA.
Ён расказаў, што акупанты адчуваюць вялікія цяжкасці ў забеспячэнні часцей і падраздзяленняў, у тым ліку штурмавых атрадаў, боепрыпасамі, ваенна-тэхнічнай маёмасцю і харчаваннем.

Собалеў назваў "нармальным" выкарыстанне аслоў і коней, але дадаў, што праблемы для акупацыйнага войска гэта не развяжуць, а затым усё ж прызнаў адсталасць расейскага войска, заявіўшы, што ў 21-м стагоддзі ў лагістычных мэтах на фронце добра было б выкарыстоўваць радыёкіраваныя наземныя беспілотнікі, але, відаць, акупанты маюць дэфіцыт такой тэхнікі.
З'яўленне коннага транспарту ў пуцінскім войску таксама выклікана масавым выкарыстаннем Сіламі абароны Украіны FPV-дронаў, пры дапамозе якіх ёсць магчымасць кантраляваць прастору на 10-15 км за лініяй фронту і атакаваць вайсковую тэхніку і жывую сілу ворага.

У сувязі з тым, што вайсковыя грузавікі з'яўляюцца лёгкай мэтай для беспілотнікаў, акупанты сталі часцей выкарыстоўваць легкавыя аўтамабілі для дастаўкі набояў і харчавання, але і яны паспяхова знішчаюцца ўкраінскім агнём, пра што сведчыць знятыя на поле бою відэа.
У войску РФ нават ёсць так званыя “таптуны” - акупанты, якіх прымушаюць пешшу дастаўляць правізію і БК на лінію баявога судотыку.