20 траўня 2025, aўторак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хроніка гэтай барацьбы нагадвае баявы рапарт»

4
«Хроніка гэтай барацьбы нагадвае баявы рапарт»

У беларусах не згас партызанскі дух.

Лукашысты паведамляюць аб затрыманні 29-гадовага жыхара Дзятлаўскага раёна, які сарваў чырвона-зялёны сцяг 27 студзеня, піша чытач сайта Charter97.org:

- Перад гэтым 1,5 гады хатняй хіміі атрымаў 41-гадовы жыхар Лепеля. У пачатку месяца лукашысты прысудзілі па годзе хіміі юнакам з Ваўкавыска і Жлобіна за аналагічныя ўчынкі. Судзілішча над Канстанцінам Ціхаміравым праходзіла ў Жлобінскім металургічным каледжы, дзе ён вучыцца. За год да гэтага падлетка ўзнагародзілі за тое, што рызыкуючы жыццём выратаваў пенсіянера, які праваліўся пад лёд. У пачатку лістапада кубракаўскае МУС скардзілася, што толькі за другую палову кастрычніка ўдалося затрымаць 5 беларусаў, якія зрывалі сцягі аграхунты.

Усяго з 20-га года за «любоў» да сімвалаў лукашызму было затрымана 215 беларусаў. І гэта толькі тыя выпадкі, калі патрыётаў удалося вылічыць лукашысцкім сілавікам. А іх нашмат больш.

Не можа не цешыць, што ў беларусах па ўсёй краіне не згас партызанскі дух супраціву, і яны так масава атакуюць лукашысцкія сцягі.

Для любога нармальнага беларуса ненавісны сцяг, які ўвасабляе захоп краіны аграхунтой.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках