Зяленскі прапанаваў Келлогу разам паехаць на фронт
23- 15.02.2025, 20:14
- 7,900

Фота: Siavosh Hosseini / Keystone Press Agency / Global Look Press
Спецпрадстаўнік ЗША павінен сам убачыць наступствы расейскай агрэсіі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША Кіту Келагу разам паехаць на фронт, каб ён на ўласныя вочы ўбачыў наступствы расейскай агрэсіі.
Пра гэта прэзідэнт сказаў у суботу, 15 лютага, на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў удзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Я яму сказаў, што я вярнуся ад нашых арабскіх сяброў і паеду з ім на фронт, калі ён будзе готаў. Для мяне вельмі важна, каб ён гэта ўбачыў. Я вельмі хачу, каб ён пагаварыў з вайскоўцамі, яшчэ з камандзірамі брыгад. Я вельмі хачу, каб ніхто яму нічога не навязваў», - адзначыў Зяленскі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Келаг, як чалавек з вайсковым досведам, зможа ацаніць сітуацыю самастойна.
«І мне здаецца, гэта будзе для яго важна, што гэта іншая вайна - ён убачыць, што адбываецца», - дадаў ён.