«Няма ніякай змогі, спальваюць усё»
11- 15.02.2025, 16:59
- 12,904

Расейцы нясуць вялізныя страты пад Пакроўскам.
Сітуацыя для расейскіх акупантаў пад Пакроўскам пагаршаецца. Прасоўванне наперад спыненае, УСУ цалкам паралізавалі лагістыку УС РФ.
Пра гэта піша папулярны расейскі Z-канал "Філолаг у засадзе", піша "Дыялог".
Ён апублікаваў паведамленне расейскага акупанта, які ваюе пад Пакроўскам. Вайсковец скардзіцца на ўкраінскія ўдарныя дроны, якія поўнасцю паралізавалі расейскую лагістыку.
«Няма ніякай змогі... Неба цалкам за (Сіламі абароны Украіны - рэд.). Далей 3 км ад Селідава не ад'ехаць, спальваюць усё… Вельмі шмат комікаў на оптыцы (ударных БПЛА на оптавалакне - рэд.), усе грунтавыя дарогі кантралююць 24 на 7. Ратацыю проста не правесці, пешшу ходзім па 18 км. Востра ўстае пытанне вады, ежы, бензіну... Хлопцы натуральна замярзаюць на пазіцыях. Нічога не падвезці ... З комікаў, што не на оптыцы, (УСУ - рэд.) намацалі акно, дзе ў нас няма РЭБа, і актыўна працуюць на іх», - піша расейскі акупант.
Камандаванне УС РФ не дазваляе зразаць дахі ў машын УАЗ. З-за гэтага расейцы асабліва ўразлівыя перад украінскімі дронамі.
«Ты едзеш у «буханцы», як у труне, нічога не бачыш і не чуеш», - распавёў расейскі акупант.