28 сакавiка 2025, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Крэмль баіцца, што расейцы будуць уважаць Трампа за мацнейшага чым Пуцін

12
ISW: Крэмль баіцца, што расейцы будуць уважаць Трампа за мацнейшага чым Пуцін

Прапагандыстам далі ўстаноўку.

У Крамлі асцерагаюцца, што расейцы будуць уважаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за мацнейшага чым дыктатар Уладзімір Пуцін. Таму расейскі рэжым загадаў СМІ менш згадваць Трампа.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Расейскае выданне «Медуза» паведаміла, што Крэмль даў указанне расейскім дзяржаўным СМІ падаваць тэлефонную размову Трампа і Пуціна 12 лютага як «ініцыятыву і перамогу Пуціна», а таксама радзей выкарыстоўваць імя Трампа ў асвятленні гэтай тэмы і іншых падзей.

«Крэмль занепакоены тым, што расейская грамадскасць можа ўспрымаць Трампа як больш “ініцыятыўнага і катэгарычнага” лідара, чым Пуцін, і хоча, каб расейскія СМІ падкрэслівалі, што толькі Пуцін нясе адказнасць за вынік перамоваў», – гаворыцца ў справаздачы.

Як адзначаецца, Крэмль не хоча, каб расейская грамадскасць успрымала Трампа як «моцнага лідара, здольнага змяніць сітуацыю», а Пуціна – як пасіўнага ці слабога лідара ў параўнанні з ім.

Раней у Расеі малявалі Трампа як прагматычнага лідара, з якім Расея можа працаваць.

«Крэмль, магчыма, спрабуе негатыўна змяніць успрыманне Трампа расейскай грамадскасцю, каб падкрэсліць сілу і ўладу Пуціна на фоне паведамленняў пра магчымыя будучыя мірныя перамовы і двухбаковыя перамовы», – адзначаюць аналітыкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках