У Валгаградзе прагрымелі выбухі: Дроны атакавалі НПЗ
6- 15.02.2025, 9:42
- 12,458

Назіраліся яркія выбліскі ў небе.
У ноч на 15 лютага ў Валгаградзе прагрымела серыя моцных выбухаў. Расейцы сцвярджаюць, што СПА нібыта збівае невядомыя дроны ў раёне мясцовай нафтабазы (НПЗ).
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.
Сярод іншага канал SHOT піша, што паводле словаў мясцовых жыхароў, выбухі пачаліся прыкладна ў 03:15 паводле мясцовага часу. Паралельна яны назіралі яркія выбліскі ў небе. Як сцвярджаюць расейцы, сістэма супрацьпаветранай абароны нібыта знішчала беспілотнікі на падлёце да мясцовага НПЗ у Чырвонаармейскім раёне горада.
Акрамя гэтага, гукі выбухаў былі чуваць у Кіраўскім раёне горада і ў населеным пункце Чырвонаслабодск.
Пазней у сацсетках было апублікаванае відэа, на якім чуваць адзін з магутных выбухаў у Валгаградзе. SHOT удакладніў, што над горадам прагрымела больш за 15 выбухаў і яны не спыняюцца ўжо цягам хвілінаў 45.
Расейцы таксама расказалі, што на фоне выбухаў у дварах спрацавалі сігналізацыі ў машынаў. Пры гэтым ніякіх пашкоджанняў нібыта пакуль няма. Аднак выбухі да гэтага часу прадаўжаюцца. Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.