21 траўня 2025, Серада, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магла б адбыцца радыяцыйная аварыя»

3
«Магла б адбыцца радыяцыйная аварыя»

Што вядома пра наступствы атакі РФ на Чарнобыльскую АЭС.

Праз атаку дрона на Чарнобыльскую АЭС магла б адбыцца радыяцыйная аварыя. Для гэтага дрон павінен быў бы патрапіць метраў на 15 у бок.

Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на каментар кіраўніка ўкраінскага Дзяржаўнага агенцтва кіравання зоны адчужэння Рыгора Ішчанку падчас брыфінгу.

– Наступствы маглі быць катастрафічныя. Калі б дрон патрапіў метраў 15 у бок, над старым сховам, то была б радыяцыйная аварыя, – канстатаваў ён

Паводле словаў Ішчанкі, цяпер сітуацыя кантралюецца, ліквідуецца загаранне.

– Мы кантралюем цалкам сітуацыю і пад аркай каля аб'екта хованкі і навокал. Нашы падраздзяленні кантралююць поўнасцю радыяцыйную бяспеку. А 4-й раніцы быў створаны штаб і працуе цяпер, распрацаваны план мерапрыемстваў, усе службы задзейнічаныя ў гэтым працэсе, – расказаў ён.

Ішчанка яшчэ раз падкрэсліў, што праз атаку расейскага дрона пацярпелых няма, як няма і ніякай радыяцыйнай выцечкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках