28 сакавiка 2025, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона: Украіна можа вярнуцца да межаў 2022 года

21
Кіраўнік Пентагона: Украіна можа вярнуцца да межаў 2022 года
Піт Хегсет

Таксама Піт Хегсет пракаментаваў перамовы Трампа і Пуціна.

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет дапусціў вяртанне Украіне межаў, якія існавалі да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў 2022 годзе. Аб гэтым ён заявіў падчас візіту ў Варшаву ў пятніцу, 14 лютага, піша RP..

У адказе на пытанне журналістаў, ці бачыць ён магчымасць вяртання Украіны да межаў, якія існавалі да поўнамаштабнага ўварвання РФ, кіраўнік Пентагона сказаў, што «ўсё магчыма». Пры гэтым ён не верыць у вяртанне да межаў 2014 года.

«Мая задача палягала ў тым, каб унесці ў нашы перамовы пэўную ноту рэалізму: вяртанне да граніц, якія існавалі да 2014 года, вельмі нерэальна», - сказаў Хегсет.

13 лютага міністр абароны ЗША Хегсет заявіў, што падчас першага прэзідэнцтва Дональда Трампа ў 2016—2020 гадах «расейскай агрэсіі не было». Ён таксама назваў хлуснёй усякую здагадку аб тым, што Дональд Трамп не вядзе перамовы з РФ з пазіцыі сілы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках