28 сакавiка 2025, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт ЗША жорстка раскрытыкаваў еўрапейскіх лідараў

38
Віцэ-прэзідэнт ЗША жорстка раскрытыкаваў еўрапейскіх лідараў
Джэй Ды Вэнс

Джэй Ды Вэнс заявіў, што «Еўропа адыходзіць ад агульных каштоўнасцяў».

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс раскрытыкаваў кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу, заявіўшы, што найбольшую пагрозу для Еўропы ўяўляе не замежны ўплыў, а «адыход ад агульных з ЗША каштоўнасцей».

Аб гэтым ён заявіў у пятніцу, 14 лютага, падчас Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, паведамляе The Guardian.

«Пагроза для Еўропы не Расея, не Кітай, а не якія-небудзь іншыя вонкавыя фактары. Мяне хвалюе бяспека знутры, адыход Еўропы ад некаторых яе найважнейшых каштоўнасцяў, якія падзяляе ЗША», - сказаў ён.

Ён раскрытыкаваў былога еўракамісара (мяркуецца, Цьеры Брэтана), які, з яго слоў, «нядаўна выступіў на тэлевізіі і з задавальненнем заявіў, што Румыніі скасавалі вынікі выбараў», а таксама намякнуў, што такое можа адбыцца ў Нямеччыне.

«Такія легкадумныя заявы шакуюць амерыканцаў», – адзначыў віцэ-прэзідэнт ЗША.

Таксама Вэнс заявіў, што хоча зразумець, за што выступае Еўропа і «што менавіта вы абараняеце».

«Калі вы ўцякаеце ад уласных выбарцаў, Амерыка нічым не зможа вам дапамагчы. Больш за тое, вы таксама не зможаце зрабіць нічога для амерыканцаў, якія выбралі мяне і прэзідэнта Трампа», - дадаў ён.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках