Расейскія вайскоўцы панеслі немалыя страты ў Харкаўскай вобласці
- 14.02.2025, 16:07
- 3,038

УСУ атакавалі варожыя пазіцыі і тэхніку.
Украінскія памежнікі знішчылі расейскі аўтамабіль і атакавалі пяць варожых пазіцый у Харкаўскай вобласці.
Пра гэта паведамляюць у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.
«Байцы ДПСУ FPV-дронамі знішчылі варожы транспартны сродак. А таксама атакавалі пяць пазіцый акупантаў», - гаворыцца ў паведамленні.
На відэа бачна, як пагранічнікі наносяць паспяховыя абстрэлы па цэлях. Дзякуючы гэтаму, расейскія акупанты панеслі немалыя страты.