31 траўня 2025, Субота, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Кітай прапанаваў арганізаваць сустрэчу Пуціна і Трампа

4
WSJ: Кітай прапанаваў арганізаваць сустрэчу Пуціна і Трампа

У ЗША і Еўропе ўспрынялі гэта скептычна.

Кітайская Народная Рэспубліка прапануе ЗША правесці агульны саміт амерыканскага лідара Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Так, Пекін нібыта хоча дапамагчы спыніць вайну ва Украіне, а таксама спрыяць міратворчым намаганням пасля магчымага замірэння.

Пра гэта паведамляе The World Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы. Са слоў людзей, на якіх спасылаецца газета, прапановы ад КНР у апошнія тыдні паступілі камандзе кіраўніка Белага дома праз пасярэднікаў.

Прапанова Кітая прадугледжвае правядзенне амерыкана-расейскага саміту без удзелу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У ЗША і Еўропе ўспрынялі гэта скептычна.

"Перспектыва перамоў ЗША аб будучыні Украіны і еўрапейскай бяспецы з Расеяй і Кітаем супярэчыць даўняму абяцанню Захаду прыцягваць Украіну да ўсялякіх перамоў наконт яе будучыні", – падкрэслілі ў выданні.

WSJ піша, што прадстаўнік Белага дома адмовіўся пацвярджаць адпаведную інфармацыю, але назваў яе "зусім не жыццяздольнай".

Са свайго боку спікер пасольства Кітая ў Вашынгтоне, адказваючы на пытанне аб гэтай прапанове, сказаў, што яму пра яе нічога не вядома.

"Мы спадзяёмся, што бакі будуць працаваць над дээскалацыяй і будуць імкнуцца да палітычнага ўрэгулявання", - дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках