30 траўня 2025, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расея можа зладзіць поўнамаштабнае ўварванне з Беларусі ў Еўропу

16
Зяленскі: Расея можа зладзіць поўнамаштабнае ўварванне з Беларусі ў Еўропу

Расейска-беларускія вучэнні нясуць небяспеку.

У 2025 годзе Расея плануе павялічыць сваё войска на 150 000 вайскоўцаў, пасля вучэнняў у Беларусі яны могуць пачаць поўнамаштабнае ўварванне ў еўрапейскія краіны. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскай газеце The Guardian.

Паводле ягоных слоў, менавіта ў інтарэсах NАТО мець Украіну ў Альянсе, таму што без яе Еўропа будзе акупаваная.

Зяленскі мяркуе, што NАТО і Украіна ўсё адно зацікаўленыя адна ў адной, бо войскі Украіны і Еўропы разам узятыя меншыя, чым расейскае войска.

«Выведка мне сказала, мы гэта ведаем, расейцы будуць павялічваць сваё войска ў 2025 годзе на 12-15 дывізій. І мы мяркуем, што гэта будзе дзесьці 150 000 дадатковых вайскоўцаў праз мабілізацыю, трэніроўку і гэтак далей, ну і плюс паўночнакарэйскія [салдаты]», - расказаў ён.

З украінскіх звестак, гэтыя новыя вайскоўцы з высокай імавернасцю будуць праходзіць трэнінгі на тэрыторыі Беларусі ўлетку ці ўвосень. Зяленскі правёў паралель паміж гэтым і пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, якое расейцы таксама правялі з гэтай краіны.

«Калі яны [расейскія войскі] будуць гатовыя, то я думаю, што пасля гэтага яны могуць пачаць поўнамаштабнае ўварванне. І ў гэты момант у мяне пытанне: а хто сказаў, што яны пачнуць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну? Яны змогуць пачаць у Польшчу, Літву. Яны змогуць гэта пачаць», - заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што калі б дыктатар Уладзімір Пуцін сапраўды хацеў міру, заканчэння вайны і дыялогу аб гэтым, то ён не павялічваў бы свае ўзброеныя сілы на 150 000 чалавек і трэніраваў іх у РФ і Беларусі, улічваючы вялікія праблемы ў расейскай эканомікай праз санкцыі ды іншыя чыннікі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках