28 сакавiка 2025, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Лукашэнку ва Украіне падалі ў суд

7
На Лукашэнку ва Украіне падалі ў суд

Ад яго патрабуюць значную суму.

Ва Украіне ў суд падалі пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама адказчыкамі па субсідыярным пазове значацца Расея, Уладзімір Пуцін, Беларусь, Іран і Паўночная Карэя. Грамадская арганізацыя «ДрукАрмія» патрабуе ад іх кампенсаваць маральную шкоду, прычыненую грамадзянам Украіны ў выніку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі, паведамляе «Радыё Свабода».

У якасці трэціх асоб аўтар пазову просіць далучыць Кабінет міністраў Украіны, урада ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Кітая, ААН, Еўракамісію, а таксама амерыканскую тэхналагічную кампанію Alphabet Inc і ICANN – Карпарацыю па кіраванні даменнымі імёнамі.

У пазове з Расеі, Беларусі, Ірана і Паўночнай Карэі патрабуюць выплаціць украінцам 1,9 дэцыліярда грыўняў (лічба на 37 знакаў). Праўда, разлікі, на падставе якіх вызначаная такая сума кампенсацыі, у пазове не прыводзяцца.

Суд прапанаваў пазоўніку выправіць памылкі і даплаціць судовы збор. Ён залежыць ад сумы выстаўленай прэтэнзіі і складае 1,5 адсотка ад агульнай сумы пазову або не менш як адна сума пражытковага мінімуму і не больш як 350 сумаў пражытковага мінімуму для працаздольных людзей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках