20 траўня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якуцкі міністр падарваўся на вайне супраць Украіны

36
Якуцкі міністр падарваўся на вайне супраць Украіны
ПЁТР ШАМАЕЎ

Топ-чыноўнік наступіў на міну.

Якуцкі міністр у справах моладзі і сацыяльных камунікацый Пётр Шамаеў узарваўся на міне падчас вайны супраць Украіны. У выніку акупант страціў частку нагі, піша «Обозреватель».

Пра гэта ён распавёў у Telegram, перадаюць Расейскія СМІ. Са слоў акупанта, 1 лютага ён адправіўся на выведку ва ўмовах туману.

Мяркуючы, што добра ведае мясцовасць, Шамаеў ішоў першым і ўзарваўся на супрацьпяхотнай міне. Пасля выбуху іншы захопнік з пазыўным «Мамон» пранёс таго «больш за чатыры кіламетры».

Далей яму было праведзена некалькі аперацый у Белгарадзе і Маскве. Падчас апошняй працэдуры лекары яшчэ больш укарацілі яму нагу.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках