2 лютага 2026, панядзелак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава гатова ўзначаліць зборную Беларусі па біятлоне

10
Домрачава гатова ўзначаліць зборную Беларусі па біятлоне

Але пры адной умове.

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава у інтэрв’ю выданню news.ru заявіла, што гатова разгледзець прапанову ўзначаліць зборную Беларусі. Аднак адзначыла, што галоўнай умовай для такой працы з’яўляецца магчымасць падарожнічаць з сям’ёй.

«Быць трэнерам — вельмі цікава, адчуваеш цудоўныя эмоцыі, калі бачыш, як прагрэсуюць твае спартсмены. У той жа час гэтая прафесія, асабліва ў біятлоне, звязаная з доўгімі ад’ездамі з дому, працяглымі зборамі.

У нас у сям’і двое маленькіх дзяцей — час з імі, з сям’ёй для мяне сёння ў прыярытэце. Калі працу трэнера можна сумяшчаць з падарожжамі ўсёй сям’ёй, як гэта ў нас атрымлівалася ў Кітаі, — такія варыянты можна разглядаць», — сказала Домрачава.

З 2019 па 2022 год Дар’я Домрачава разам са сваім мужам, знакамітым нарвежскім біятланістам Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам, узначальвала нацыянальную каманду Кітая перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі ў Пекіне. Пара выхоўвае двух дачок — 9‑гадовую Ксенію і 2‑гадовую Міру.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках