10 снежня 2025, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянец спрабаваў вывезці ў Беларусь выкрадзены BMW коштам больш за $200 тысяч

1
Італьянец спрабаваў вывезці ў Беларусь выкрадзены BMW коштам больш за $200 тысяч

Што было далей.

На пункце пропуску Тэрэспаль мытныя і памежныя службы Польшчы не дазволілі выехаць у Беларусь аўтамабілю BMW M5 2025 года выпуску, які быў ацэнены ў 750 тысяч злотых (каля 206 400 долараў) і знаходзіўся ў міжнародным вышуку як выкрадзены ў Італіі.

26‑гадовы грамадзянін Італіі спрабаваў перасекчы мяжу на гэтым аўтамабілі, але падчас праверкі высветлілася, што машына знаходзіцца ў спісе выкрадзеных.

У дачыненні да вадзіцеля распачалі следчыя дзеянні, аўтамабіль і яго ўладальнік перададзеныя паліцыі ў Тэрэспалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках