Порт у Расіі гарыць чацвёрты дзень пасля ўдараў ЗСУ
4- 8.12.2025, 18:38
- 4,944
Страты акупантаў уражваюць.
Удакладнены вынікі паражэння 5 снежня 2025 года ударнымі БПЛА «Цемрукскага марскога порта» РФ, задзейнічанага ў забеспячэнні расійскай акупацыйнай арміі. Пацверджана знішчэнне 20 рэзервуараў, што складае 70% ад агульнай колькасці. Акрамя таго, працягваецца пажар на наліўной эстакадзе звадкаванага газу, дзе размешчаныя каля двух дзясяткаў чыгуначных цыстэрнаў. Паводле стану на вечар 7 снежня агульная плошча пажару складала амаль 1000 квадратных метраў.
«Сілы абароны працягваюць прымаць меры, каб падарваць ваенна-эканамічны патэнцыял расійскіх акупантаў і прымусіць РФ спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны. Працяг будзе! Слава Украіне!» — гаворыцца ў паведамленні Генштаба ЗСУ.
Марскі порт Цемрук знаходзіцца ў Краснадарскім краі РФ і быў атакаваны 5 снежня. У выніку ўдару ўспыхнуў газавы тэрмінал.
Факт атакі і «пашкоджання элементаў портавай інфраструктуры» пацвердзілі мясцовыя ўлады. А расійскае выданне ASTRA правяло OSINT-аналіз знятых расіянамі кадраў, што і дазволіла ўстанавіць, дзе менавіта ўспыхнуў пажар.