Як правільна вешаць ёлачныя ўпрыгожанні
3- 8.12.2025, 18:26
- 2,908
Просты трук уразіў тысячы карыстальнікаў.
Блогер Глеб Бойка паказаў просты, але невядомы большасці спосаб правільна vешаць ёлачныя ўпрыгожанні. Яго відэа ўразіла карыстальнікаў, якія прызналіся, што ўсё жыццё ўпрыгожвалі навагоднюю ёлку няправільна.
Украінскі блогер Глеб Бойка уразіў сацсеткі простым, але даволі рэвалюцыйным лайфхакам па навагоднім дэкору. Яго відэа у TikTok набрала тысячы рэакцый, а ў каментарыях людзі далі волю ўспамінам і жартам.
На думку блогера, большасць людзей усё жыццё вешае ўпрыгожанні няправільна, выкарыстоўваючы нітачкі або скрэпкі.
«Магу паспрачацца, што 90% з вас толькі цяпер даведаюцца, што на ёлачныя ўпрыгожанні не трэба вешаць ніякіх дадатковых нітачак або скрэпак. Усё ўжо даўно прыдумана за нас», — сказаў ён у відэа.
Далей блогер паказаў, як рабіць правільна. Ён зняў верхняе мацаванне з шарыка, надзеў яго непасрэдна на галінку ёлкі, а потым вярнуў мацаванне на месца. Проста, хутка — і трымаецца надзейна.