19FortyFive: Расійскі знішчальнік МіГ-35 — гэта катастрофа
1- 8.12.2025, 12:36
- 5,018
Фота: Creative Commons
Гэтыя самалёты ніхто не хоча купляць.
Расійскі знішчальнік пакалення 4++ МіГ-35 — гэта катастрофа, піша аглядальнік амерыканскага часопіса 19FortyFive Брэнт Іствуд.
Аўтар піша, што МіГ-35 павінен быў стаць расійскім адказам пакалення 4++ на заходнія знішчальнікі F-16, F-15EX і нават стэлс-самалёты, аднак замест гэтага «з-за санкцый, нізкай паліўнай эфектыўнасці, не задавальняльных датчыкаў і нявызначанасці ў пастаўленых задачах застаўся ў падвешаным стане».
«Мяркуецца, што ў актыўнай эксплуатацыі знаходзіцца менш за дзесяць самалётаў, аб'ёмы вытворчасці скараціліся, а экспарт практычна адсутнічае, бо такія краіны, як Егіпет і Індыя, глядзяць у бок іншых дзяржаў», — гаворыцца ў публікацыі.
Іствуд піша, што МіГ-35 з'яўляецца свайго роду мастом паміж пакаленнямі баявой авіяцыі, аднак замежных пакупнікоў ён усё адно не ўразіў.