Лукашэнка прывёз з Алжыру плашч з вярблюджай воўны
9- 8.12.2025, 9:43
- 3,684
І халодны клінок.
Прэзідэнт Алжыру Абдэльмаджід Тэббун падарыў дыктатару Беларусі Аляксандру Лукашэнку плашч, паведамілі на «Беларусь 1».
Так, афіцыйныя перамовы завяршыліся абменам падарункамі паміж палітыкамі. Падарунак Лукашэнкі складаўся з копіі знакамітага слуцкага пояса, шаблі з беларускай сімволікай, льняных вырабаў і чайнай скрыначкі з мёдам, варэннем і беларускімі салодкасцямі. Уручаючы падарунак, Лукашэнка адзначыў, што беларускія салодкасці павінны спадабацца яго алжырскаму калегу.
— Гэта нашы салодкасці, вам спадабаецца зефір. Яны не такія салодкія, як вашы. Мёд, варэнне прыгатаваныя паводле беларускіх рэцэптаў. Вельмі карысна! — патлумачыў Лукашэнка.
У сваю чаргу кіраўнік Алжыру падарыў дыктатару Беларусі халодны клінок і плашч з вярблюджай воўны.
