Прэзідэнт Беніна звярнуўся да нацыі на тле мяцяжу
3- 8.12.2025, 9:05
- 2,236
Група вайскоўцаў паспрабавала ўчыніць дзяржаўны пераварот.
У Беніне падавілі мяцеж вайскоўцаў і прадухілілі дзяржаўны пераварот, заявіў прэзідэнт афрыканскай краіны Патрыс Талон у звароце да нацыі па тэлебачанні.
Палітык паведаміў, што мяцеж учыніла невялікая група вайскоўцаў, але армія яго падавіла.
«Усе агмені путчу ліквідаваныя. Акт здрады [мяцяжнікаў] не застанецца беспакараным», — заявіў Талон.
Ён падкрэсліў, што ўлады цалкам кантралююць сітуацыю і забяспечаць парадак паўсюль, таму грамадзяне могуць спакойна займацца паўсядзённымі справамі.
Напярэдадні ў Беніне група вайскоўцаў паспрабавала ўчыніць дзяржаўны пераварот. Мяцяжнікі напалі на рэзідэнцыю Талона, а пазней захапілі будынак нацыянальнай тэлекампаніі і заявілі ў эфіры пра стварэнне ваеннага камітэта па аднаўленні і адхіленні прэзідэнта ад улады. Мяцеж быў падаўлены, 13 чалавек затрымалі. Аднак лідару, падпалкоўніку Паскалю Тыгры, удалося ўцячы.