Украінскія памежнікі знішчылі танк і сховішчы акупантаў
- 7.12.2025, 21:04
- 1,214
Відэафакт.
Памежнікі-пілоты «Сталёвай мяжы» падчас вылетаў ударнымі дронамі знішчылі варожую тэхніку і сховішчы на Курскім напрамку.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», паражаны і ліквідаваны замаскаваны танк, а БПЛА «Vampire» разграміў сховішча праціўніка.
Таксама на відэа ўкраінскія FPV-дроны нанеслі ўдары па антэне, складу боепрыпасаў і яшчэ па двух сховішчах акупантаў.