Беларускі брамнік Мікіта Талапіла стаў бацькам
4- 7.12.2025, 17:19
- 1,642
Фота: Sports5.by
А пасля правёў паспяховы матч у НХЛ.
Беларускі хакеіст 28 разоў выратаваў вароты «Ванкувера» ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Мінесоты», піша Smartpress.by.
Канадскі клуб здабыў упэўненую перамогу над супернікам з лікам 4:2. За гэта Мікіта Талапіла быў прызнаны другой зоркай матчу.
Зазначым, што некалькі дзён таму Мікіта стаў бацькам. У 25-гадовага галкіпера і ягонай жонкі Аляксандры нарадзілася дачка. З гэтай прычыны беларус на нядоўгі час адлучаўся ад размяшчэння «Ванкувера».

Талапіла правёў трэцюю гульню ў сезоне НХЛ. У двух паядынках яго каманда ўзяла верх.