«Белшына» вярнулася ў Вышэйшую лігу
1- 7.12.2025, 13:27
- 1,860
Клуб у 2026 годзе згуляе ў эліце.
Бабруйская «Белшына» заваявала пуцёўку ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. У адказным стыкавым паядынку каманда ў серыі пенальці вырвала ў «Смаргоні» права згуляць у 2026 годзе ў эліце, перадае «Еўрарадыё».
Асноўны час скончыўся з лікам 1:0 на карысць «Белшыны», што дазволіла ёй па суме двух матчаў параўнацца з «мядзведзямі» — 1:1.
Дадатковы час пераможцу таксама не вызначыў, а ў серыі пенальці больш упэўнена былі гульцы «Белшыны» — 6:5.
Вось як выглядае спіс удзельнікаў Вышэйшай лігі ў наступным сезоне:
