Названыя найбольш надзейныя кросоверы Lexus
1- 4.12.2025, 22:29
- 2,302
Топ-7.
Партал TopSpeed склаў рэйтынг, у які ўвайшлі 7 найбольш надзейных кросовераў Lexus.
Спіс узначаліў Lexus GX 460 мадэльнага года 2023. Яго надзейнасць ацэненая ў 89 балаў са 100 магчымых. Другое месца займае кросовер Lexus GX 460 мадэльнага года 2022 з рэйтынгам надзейнасці 88 з 100 магчымых. Тройку лідараў замыкае Lexus RX 350 мадэльнага года 2022 з тым жа паказчыкам надзейнасці, што і ў GX 460 2022 года.
У топ-7 найбольш надзейных кросовераў Lexus таксама ўвайшлі Lexus NX 300 (2021 года), Lexus RX 350 (2021 года), Lexus UX 200 (2022 года) і Lexus RX 350 (2024 года).