5 снежня 2025, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у Індыі распавядае гістарычныя байкі

25
Пуцін у Індыі распавядае гістарычныя байкі
Фота: Getty Images

Дыктатар РФ загаварыў пра Старажытную Русь.

Першай сталіцай Старажытнай Русі быў Ноўгарад, толькі потым дзяржаўнасць перайшла ў Кіеў, заявіў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін падчас афіцыйнага візіту ў Індыю ў інтэрв’ю тэлеканалу India Today.

«Так гістарычна і казалі. У нас расійская дзяржаўнасць складалася з некалькіх цэнтраў. Першая сталіца, паводле гісторыі, была ў Ноўгарадзе на паўночным захадзе, <�…> а затым перамясцілася ў Кіеў. Гэта была Старажытная Русь, з тых часоў Кіеў і называлі «Маці гарадоў рускіх», — сказаў кіраўнік, адказваючы на пытанне, чаму ён у адной са сваіх заяваў назваў Кіеў «маці гарадоў рускіх» (цытата паводле ТАСС).

Як паведамляў Charter97.org, нядаўна Пуцін чытаў зяцю Трампа Джарэду Кушнеру гістарычныя лекцыі пра Палтаўскую бітву.

Гістарычныя лекцыі — улюбёны прапагандысцкі прыём дыктатара, бо Пуцін гадамі ўцякае ў гісторыю, калі прайграе ў сучасных падзеях, не мае аргументаў і хоча затуманіць рэчаіснасць.

Нагадаем, у інтэрв’ю амерыканцу Такеру Карлсану Пуцін 25 хвілін даводзіў да гледачоў «гістарычную даведку» пра гісторыю Украіны — ад Рурыка да падзелу Рэчы Паспалітай. На Аляску, паводле паведамленняў СМІ, Пуцін таксама прывёз «гістарычныя дакументы».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках