Самалёт з Шарм-эль-Шэйха не змог прызямліцца ў Магілёве з-за туману
5- 4.12.2025, 17:43
- 2,478
Рэйс накіравалі ў Мінск.
Пра інцыдэнт расказалі пасажыры рэйса Шарм-эль-Шэйх — Мінск 3 снежня. Адзін з іх апублікаваў відэаролік, які пачынаецца з прамовы камандзіра паветранага судна:
«Навіны для нас не вельмі добрыя. На дадзены момант у Магілёве няма надвор'я — туман. Мы вымушаныя накіравацца на запасны аэрадром у Мінск. Разлічваем прызямліцца праз 25 хвілін. Цяпер у Мінску плюс два. Прашу вас не хвалявацца. Усю інфармацыю вы атрымаеце дадаткова пасля прыбыцця. Дзякую за разуменне».
Ролік працягнуўся кадрамі пасадкі ў сталіцы Беларусі і заканчваецца апладысментамі пасажыраў.