5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва размаўляе з ЗША аб прызнанні дзеянняў Лукашэнкі тэрарызмам

6
Літва размаўляе з ЗША аб прызнанні дзеянняў Лукашэнкі тэрарызмам

Вашынгтон гатовы дапамагчы вярнуць літоўскія фуры.

Паветраная кантрабанда з Беларусі ў Літву не спыняецца. Прэм'ер-міністр балтыйскай краіны Інга Ругінене сказала, што атрымала пацвярджэнне — ЗША будуць падтрымліваць Літву, якая спрабуе вярнуць затрыманыя ў Беларусі цягачы. Паводле слоў кіраўніцы літоўскага ўрада, з амерыканцамі ўжо вядуцца размовы пра магчымасць прызнаць гібрыдныя атакі Мінска тэрарыстычнымі дзеяннямі, піша Delfi.

«Я рада, што ўжо непасрэдна размаўляла з амерыканцамі, вельмі спадзяюся, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча вочы ў вочы, мне здаецца, нам ёсць пра што пагаварыць. (…) На сёння ў мяне ёсць запэўненні ў тым, што амерыканцы нам дапамогуць, ні для каго непрымальны той факт, што Беларусь сёння трымае транспарт нашых перавозчыкаў у закладніках, што метэазонды з Беларусі ляцяць у бок нашых стратэгічных аб'ектаў», — сказала журналістам прэм'ер-міністр.

«Мы кажам пра тое, што гэтыя дзеянні павінны быць прызнаныя тэрарызмам», — адзначыла Ругінене.

З-за частых закрыццяў аэрапорта ў Вільнюсе фінская авіякампанія Finnair ужо абвясціла пра скасаванне аднаго вячэрняга рэйса з Хельсінкі ў Вільнюс. Гэта рашэнне кампаніі будзе дзейнічаць да канца 2026 года. Паводле слоў прэм'ер-міністра, Літва прапанавала авіякампаніям на льготных умовах перанесці рэйсы ў Каўнас, аднак канчатковыя рашэнні павінны прыняць авіяперавозчыкі. «Авіякампаніі вырашаюць, ці змяняць напрамак: хтосьці застаецца, хтосьці сур'ёзна абмяркоўвае змяненне аэрапорта на Каўнас, хтосьці карэктуе расклад», — адзначыла Ругінене. «З нашага боку галоўнае — прапанаваць зніжкі і добрыя ўмовы, каб авіяперавозчыкам было зручна, мы разумеем, што падзелім з імі фінансавы цяжар», — дадала прэм'ер.

З-за паветранай кантрабанды другі месяц даводзіцца закрываць Вільнюскі аэрапорт па начах. Апошні раз аэрапорт не працаваў у ноч на чацвер, масіраваная атака фіксавалася і ў мінулую нядзелю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках